Міністэрства адукацыі вынесла на грамадскае абмеркаванне законапраект, якім хочуць істотна абмежаваць у працы самазанятых. Гаворка пра рэпетытараў, настаўнікаў-дэфектолагаў, а таксама тых, хто вучыць музыцы, вакалу, танцам, выяўленчаму мастацтву, працы на персанальным камп’ютары. «Люстэрка» расказвае падрабязнасці.

«Чыноўнікі плануюць, што рэпетытарства і паслугі настаўніка-дэфектолага павінныя будуць ажыццяўляцца з вучнем выключна індывідуальна (то-бок не ў групах), — адзначае тэлеграм-канал „Юристы и бухгалтерия“. — Акрамя таго, прадугледжваецца, што змет рэпетытарскіх паслуг мусіць будзе адпавядаць праграме, якую ў гэты момант засвойвае спажывец паслугі ў сваёй навучальнай установе».
Што да навучання працы на персанальным камп’ютары, а таксама выяўленчаму мастацтву, музыцы, танцам, вакалу, аратарскаму майстэрству, то яго, як плануецца, мусяць будуць праводзіць толькі з поўнагадовымі асобамі. І пры гэтым альбо індывідуальна, альбо ў групах, не большых за чатыры чалавекі.
«Падчас аказання паслуг дыстанцыйна павінныя будуць выкарыстоўвацца інфармацыйныя сеткі, сістэмы і рэсурсы нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (то-бок працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга), — адзначае тэлеграм-канал „Юристы и бухгалтерия“. — Пакуль гэта толькі праект. Калі ён будзе прыняты і ўступіць у сілу і ў якім канчатковым выглядзе, яшчэ невядома».
Пры гэтым Мінадукацыі ў абгрунтаванні да законапраекта прыводзіць тлумачэнне, чаму неабходна ўвесці змяненні:
«Адсутнасць патрабаванняў да самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні абумоўлівае рызыкі для сацыяльнай бяспекі па стане абароненасці асобы, грамадства і дзяржавы ад уздзеяння сацыяльных пагроз, што забяспечвае захаванне жыцця, здароўя і дабрабыту грамадзян, духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа».
Грамадскае абмеркаванне законапраекта працягнецца да 10 красавіка.
Чытайце таксама