Тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў падняў сваім рашэннем Мінаблвыканкам. Дакумент быў апублікаваны 25 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цану білетаў на праезд у звычайных гарадскіх аўтобусах дазволілі падняць да 90 капеек за паездку, а на экспрэсных маршрутах — да аднаго рубля за паездку. Раней яны былі на дзесяць капеек таннейшыя.
Цану праязных білетаў паднялі да:
- 34,42 рубля за месячны праязны і 12,06 за дэкадны — у гарадах з насельніцтвам да 50 тысяч чалавек;
- 39,43 рубля за месячны праязны і 13,86 рубля за дэкадны — у гарадах з насельніцтвам 50−250 тысяч чалавек.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.