Опубликовано 1 красавiка 2025 у 10.47
Адрес в интернете: https://zerkaloio-web.online/news/world/95659.html    

Расія ўпершыню за апошнія тры месяцы ноччу не атакавала ўкраінскія гарады «Шахедамі»

У ноч на аўторак, 1 красавіка, Расія ўпершыню за некалькі месяцаў не атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы. Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Паводле звестак Паветраных сіл Украіны, у ноч на 1 красавіка 2025 года Расія запусціла па Украіне дзве кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69, абедзве яны былі збітыя.

«Ударных БПЛА не было. Сочым далей, пакуль гэта нічога не значыць», — напісаў у Telegram кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.

Папярэдняя такая паўза была зафіксаваная ў ноч на 10 снежня 2024 года, то-бок больш за тры месяцы таму.

 

Серафіма Птушкіна / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO