Пасля начнога ўдару дронамі Расія атакавала Украіну ракетамі: прылёты ў некалькіх абласцях, у Кіеве ёсць загінулы і параненыя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Расія пачала масіраваную ракетную атаку на Украіну. Па ўсёй краіне каля дзевяці раніцы па кіеўскім часе была абвешчаная паветраная трывога. Паведамляюць пра выбухі ў Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай абласцях. З прычыны атакі ўводзяцца аварыйныя адключэнні электраэнергіі.

Киевляне пережидают ракетную атаку в метро. Украина, 26 января, 2023 года. Фото: Reuters
Кіяўляне, заспетыя ракетнай атакай у метро. Украіна, 26 студзеня 2023 года. Фота: Reuters

Кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім піша пра мінімум пяць ракет і заклікае грамадзян знаходзіцца ў сховішчах.

Прэс-сакратар аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафона паведаміла, што «назіраецца актыўнасць варожай стратэгічнай авіяцыі з кірунку Каспійскага мора», піша «Украінская праўда». Акрамя таго, паводле словаў Гумянюк, вядома пра тры расійскія ракетаносьбіты ў Чорным моры, на бартах якіх знаходзіцца 20 ракет.

Кіеўская і Адэская адміністрацыі кажуць, што выбухі ў вобласці — праца СПА.

«Ёсць першыя збіванні ракет», — напісаў у сябе ў тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Карэспандэнты «Суспільнага» паведамляюць пра выбухі ў Вінніцы.

«Ідзе паветраны бой. ПС УСУ кантралююць паветраную прастору над Вінніцай», — растлумачыў сітуацыю кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Барзоў.

Львоўская вобласць папярэджвае, што ракеты ляцяць у кірунку вобласці.

«Праз пагрозу ракетнай атакі ў Кіеве, Кіеўскай, Адэскай і Днепрапятроўскай абласцях ажыццяўляюцца экстранныя адключэнні святла», — папярэдзілі энергетыкі. Па іх словах, гэта дазволіць пазбегнуць значных пашкоджанняў энергетычнай інфраструктуры, калі расійская ракета дасягне цэлі.

У Кіеве спыненая праца наземных станцый метро. Астатнія працуюць у тым ліку як сховішчы.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество360p  СкоростьОбычная  

Паводле папярэдніх дадзеных, Расія выпусціла ракеты Х-101 і Х-505. «Каля шасці Ту-95 папярэдне з раёна Мурманскай вобласці вылецелі і здзейснілі пускі ракет. Чакаем больш за 30 ракет, якія ўжо ў прынцыпе пачалі з’яўляцца ў розных абласцях, працуе СПА», — заявіў спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

Між тым Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя паведаміла, што збітыя 15 крылатых ракет, якія ляцелі ў напрамку Кіева, аднак папярэджваюць, што небяспека ракетных удараў застаецца высокай.

Киевляне пережидают ракетную атаку в метро. Украина, 26 января, 2023 года. Фото: Reuters
Кіяўляне, заспетыя ракетнай атакай у метро. Украіна, 26 студзеня 2023 года. Фота: Reuters

У некалькіх абласцях, у прыватнасці ў Вінніцкай, ёсць траплянне расійскіх ракет, паведаміў спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат. Мэр Кіева Віталь Клічко пацвердзіў выбух у горадзе: ён адбыўся ў Дняпроўскім раёне, на месца ідуць выратавальныя службы.

«На Вінніччыне ёсць траплянні варожых ракет. Пацярпелых няма. Усе аператыўныя службы працуюць на месцы», — піша ў сваім тэлеграм-канале кіраўнік АВА Сяргей Барзоў.

Два аб’екты крытычнай інфраструктуры пашкоджаныя ў Адэскай вобласці. Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.

У Галасееўскім раёне Кіева праз падзенне абломкаў ракеты ёсць пацярпелыя. Віталь Клічко піша, што прылёт быў у нежылы будынак, на дадзены момант вядома пра аднаго загінулага і двух параненых.

Кіраўнік паліцыі Кіеўшчыны Андрэй Небітаў паведаміў, што абломкі расійскіх ракет знойдзеныя ў некалькіх раёнах вобласці, і папрасіў грамадзян не пакідаць сховішчы.

Каля гадзіны дня па кіеўскім часе прагучаў адбой паветранай трывогі.

Нагадаем, мінулай ноччу Расія атакавала Украіну іранскімі дронамі, 24 былі збітыя, з іх каля 15 — у небе над Кіевам.