Трамп заявіў, што заўтра будзе «вялікі вечар», і паабяцаў «усё расказаць»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Дональд Трамп з розніцай некалькі хвілін апублікаваў два пасты ў сваёй сацсетцы Truth Social. У адным з іх ён заявіў, што заўтра, 4 сакавіка, чакаецца вялікі вечар, не раскрыўшы больш ніякіх дэталяў.

Президент США Дональд Трамп встречается с премьер-министром Великобритании Киром Стармером (на фото нет) в Овальном кабинете Белого дома в Вашингтоне, округ Колумбия, США, 27 февраля 2025 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам (на фота няма) у Авальным кабінеце Белага дома ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША, 27 лютага 2025 года. Фота: Reuters

«Адзіны прэзідэнт, які не аддаў ніводнай украінскай зямлі пуцінскай Расіі, — гэта прэзідэнт Дональд Трамп. Памятайце пра гэта, калі слабыя і неэфектыўныя дэмакраты крытыкуюць, а фэйкавыя навіны з радасцю выкладваюць усё, што яны кажуць!» — напісаў Дональд Трамп у першым пасце.

Літаральна праз тры хвіліны ён апублікаваў наступны пост, у якім капслокам напісаў:

«ЗАЎТРАШНІ ВЕЧАР БУДЗЕ ВЯЛІКІМ, Я РАСКАЖУ ЎСЁ ЯК ЁСЦЬ».

Больш ніякіх падрабязнасцяў прэзідэнт ЗША не прывёў.

Нагадаем, 28 лютага Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп не змаглі падпісаць амерыканска-ўкраінскую ўгоду пра карысныя выкапні. Сустрэча двух прэзідэнтаў прайшла на павышаных тонах, у выніку чаго ўкраінскую дэлегацыю папрасілі пакінуць Белы дом датэрмінова.

Прэзідэнт Украіны 1 сакавіка апублікаваў у Х заяву, у якой выказаў падзяку Злучаным Штатам за падтрымку, але падкрэсліў важнасць гарантый бяспекі для сваёй краіны.

«Дапамога Амерыкі была жыццёва важнай для нашага выжывання, і я хачу гэта прызнаць. Нягледзячы на складаны дыялог, мы застаёмся стратэгічнымі партнёрамі. Але нам трэба быць шчырымі і прамымі адно з адным, каб па-сапраўднаму разумець нашыя агульныя мэты. Для нас вельмі важна мець падтрымку прэзідэнта Трампа. Ён хоча скончыць вайну, але ніхто не хоча міру больш, чым мы. Менавіта мы перажываем гэтую вайну ва Украіне. Гэта барацьба за нашую свабоду, за само нашае выжыванне», — напісаў Зяленскі.